Любаншчына

Любаншчына
Пазнаваць гісторыю свайго народу і свае Бацькаўшчыны вельмі патрэбна. Мы цікавімся, як жылі да нас нашы бацькі і дзяды, і што тады адбывалася ў нашым родным кутку. Ды і вельмі цікава даведацца, як сто, дзвесце, тысяча і болей год назад жыў увесь беларускі народ і што тады адбывалася ў Беларусі. Пазнаючы мінулае свайго народу, ягоную гісторыю, мы пазнаем сам наш народ; а пазнаўшы свой народ, пазнаем саміх сябе, бо кажны з нас - малюсенькая макаўка свайго народу. Калі б нашыя людзі пазналі гісторыю свайго народу, у іх бы змяніліся пачуцці, выгляд, дзеянні. Яны сталі б больш дзейныя і ўпорысцтыя ў імкненні да свае мэты. Напоўніліся б вераю ў лепшую будучыню свайго народу, бо пазналі б хараство ягонае гісторыі і моц ягонае душы, даведаліся б, што мала які народ можа зраўняцца з нашым сваёй гісторыяй і сваймі здольнасцямі.

Вандруючы па прасторах сусветнай глабальнай сеткі "Інтэрнэт" аўтар сайта заўважыў, што інфармацыя аб гісторыі Любаншчыны, а таксама інфармацыя аб славутых зямляках амаль што адсутнічае.

Наш край не горшы за іншыя і ён павінен мець права, каб людзі больш ведалі аб сваёй бацькаўшчыне, каб сталі цікавіцца сваёй гісторыяй, ганарыцца сваімі зямлякамі. Так, на тэрыторыі раёна няма старажытных збудаванняў, палацаў, замкаў, але ў нас ёсць мноства цікавых людзей, герояў, пісьменнікаў. Наш раён у гады Вялікай Айчыннай вайны лічыўся адной з асноўных партызанскіх зон на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. На тэрыторыі раёна быў размешчаны першы партызанскі аэрадром, які быў сувязуючым звяном з вялікай зямлёй не толькі раёна і прылеглых тэрыторый, але і для насельніцтва і партызан суседніх краін. Пасля вайны, ў час аднаўлення разрухі, Любаншчына дала сваёй краіне 18 Герояў Сацыялістычнай працы, больш чым любы раён рэспублікі.

Гэты сайт не з'яўляецца ні палітычным, ні забаўляльным, ні з'яўляецца камерцыйным, а распрацоўваецца для таго каб насельніцтва Любанскага раёна і не толькі раёна, больш глыбока пазнаёмілася з гісторыяй Любаншчыны, яе культурай, са славутымі людзьмі, якія пражывалі і якія пражываюць на гэтай тэрыторыі і за яе межамі, нават за межамі краіны.

Усе матэрыялы, якія размешчаны на сайце не з'яўляюцца уласнасцю стваральніка сайта, а узяты з розных кніг, часопісаў, перыядычных выданняў, у якіх была змешчана інфармацыя аб Любаншчыне і пераведзены ў электронны варыянт. У аснову сайта лягла кніга "Памяць" Любанскага раёна.

Хочацца звярнуцца да ўсіх наведваньнікаў дадзенага рэсурса, калі Вы маеце якую-нібудзь тэкставую, фота, відэа інфармацыю аб гісторыі Любаншчыны, яе культурных традыцыях, людзях гэтай зямлі, прысылайце калі ласка на электронны адрас распрацоўшчыка, і з цягам часу Вашы матэрыялы будуць размешчаны на дадзеным электронным рэсурсе, з указаннем прозвішча уладальніка. Не забывайце таксама указваць адкуль узята дадзеная інфармацыя і імёны яе стваральнікаў.

Дадзены рэсурс знаходзіцца на этапэ свайго станаўлення, і калі хто з наведвальнікаў будзе заўважаць памылкі, то паведамляейце аб этым аўтару сайта, указваючы дзе і на якой старонцы яны дапушчаны.

З распрацоўшчыкам сайта можна звязацца, даслаўшы пісьмо на яго электронны адрас: SIDubin@mail.ru, тэма пісьма "Любаншчына"
  • 1914
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Загрузка...